Выхаванцы ГУА «Слонімскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці» актыўна завяршылі тэматычны тыдзень «Бяспека летам»! На працягу тыдня дашкаляты правялі пазнавальныя гутаркі аб правілах паводзін у летні перыяд, з цікавасцю праглядалі тэматычныя мультфільмы і замацавалі атрыманыя веды праз гульні: «Бальніца», тэматычнае лато і інтэрактыўныя заняткі па бяспецы дома . Галоўная мэта – сфарміраваць у выхаванцаў свядомы падыход да ўласнай бяспекі і навучыць іх правільна рэагаваць на небяспечныя сітуацыі. І, трэба адзначыць, нашы дзеці прадэманстравалі выдатныя веды і сур’ёзны падыход да такіх важных пытанняў!
Няхай лета будзе яркім, вясёлым і бяспечным!