Сёння ў Слоніме шэра і вільготна. Але ў нашым цэнтры — сонца свяціць.
ДУА "Слонімскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці" абраў свой рэцэпт ідэальнага дня: папяровыя аладкі + шчырыя ўсмешкі = "Беларускі смак" у дзеянні. Аплікацыя развівае рукі, фантазія — розум, а сумесная праца — сэрца. Ну хто сказаў, што дождж — гэта сумна? Толькі не нашыя выхаванцы!